- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Змаганне з сеткавым пітонам у нетрах Амазоніі, — здушана гугніць ленінградзец, накруціўшы на шыю гумовы шланг. — Шланг ільсніцца на сонцы, віецца, як сапраўдны пітон, і дзятва, што сабралася вакол, глядзіць на гарадскога штукара разявіўшы раты. Каля дома, дзе жыве трактарыст Бохан, грувасціцца бочка на колах, у якой возяць ваду. Да бочкі прымацаваны шланг — вось ленінградзец і абкруціўся ім, дэманструючы змаганне з амазонскім удавам. Мы з Мішкам стаім непадалёку, ціснем азадкі да агароджы, з усмешкамі на вуснах глядзім на тыя жарсці. (фрагмент)