Чым ёсць беларускі народны строй? Ці правільна выкарыстоўваць слова «вышыванка»?
2023-08-22 12:44
Гутарка з беларускай рэканструктаркай традыцыйных строяў, спявачкай ды паэткай.
Рэканструкцыя народнага строю – ці гэта проста хобі, занятак для вольнага часу, ці гісторыя і спроба дакрануцца да даўніны? Для Кацярыны Ваданосавай, паэткі, спявачкі, рэканструктаркі традыцыйных і гістарычных строяў гэта частка жыцця.
Андарак, кашуля, гарсет, фартух, намітка, пояс, каралі – усё гэта Кацярына стварае ўласнаручна. Дзеля таго, каб больш падрабязна вывучыць ды стварыць такі строй, можна запісацца ў адмысловую школу, якую рукадзельніца адчыняе ў Беластоку.
Слухайце гутарку ў далучаным гукавым файле аўдыё.
Анна Пятроўская