- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Праграма «Чорным па белым» – гэта пляцоўка для дыскусіяў на сацыяльныя і культурніцкія тэмы розных паводле перакананняў людзей, якія не абмінаюць «нефарматных» філасофскіх і этычных праблемаў сучаснага грамадства. Аўтары праграмы спрабуюць шукаць праўду, зыходзячы з пастулату: праўда часам можа быць не адна. Беларускасць у трэндзе - часовая мода ці маска беларуса? Беларускія татуяванкі, кашулі, фальклёрныя пераасэнсаванні - вяртанне каранёў ці украінскі павеў? Чорным па белым дыскутуюць выканаўца Яўген Барышкікаў і выкладніца, салістка гурта "Shuma" Надзея Чугунова. 
