- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кожным буйным еўрапейскім горадзе ёсьць месца, куды вы ня хочаце ісьці, якое вы ня хочаце нават бачыць, але якім, рана ці позна, вам давядзецца карыстацца. Я маю на ўвазе метро. У некаторых гарадах з гэтым злом неяк можна ўжывацца і нават мірыцца. Напрыклад, метро ў Празе. Па-першае, яно не такое глыбокае, шматлюднае і прэтэнцыёзнае, як у Маскве. Але з іншага боку, у адрозьненьне ад Менску, дзе метро сталася ледзьве не адзіным хуткасным відам транспарту і дзе людзі стаяць у вагонах, шчыльна прыціснутыя адзін да аднаго, як селядцы ў бляшанцы, у Празе пасажыры, колькі б іх ні было, заўсёды стаяць ці сядзяць паасобку. Яны могуць пры гэтым есьці (уражаньне такое, што палова пасажыраў проста не пасьпявае пасьнедаць і робіць гэта па дарозе на працу), цалавацца (улюбёны занятак пражскай моладзі), смаркацца і г.д. Але пры гэтым кожны з іх будзе сам па сабе. (фрагмент)