be
pdf

Чацвёртая стража

Тварановіч Галіна

“Чацвёртая стража” – 50-я кніга Бібліятэкі Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, заснаванай у 1990 годзе. Аўтар яе – Галіна Тварановіч, прафесар, выклачыца беларускай літаратуры ў Беластоцкім універсітэце, аўтар манаграфій і літаратурных выданняў. “Чацвёртая стража” – зборнік “белых” вершаў, якія ідуць ад сэрца. І да сэрцаў. Адрасаваныя сапраўдным гурманам ад лірыкі – людзям з душой вытанчанай і ўзнёслай. Частка твораў напісана па рэлігійных матывах, іншыя – аб чалавеку і яго ролі на зямлі. Ёсць творы з філасофскім падтэкстам. Асобная падборка – “Сербскія матывы”. Вершы зборніка прымушаюць кожнага , хто дакранецца да іх душой, задумацца аб існаванні сусвету і сваім месцы ў ім. Наогул творчасць Галіны Тварановіч прасякнута роздумам над праблемамі жыцця, лёсам чалавека ў Вечнасці, любоўю да роднай зямлі, хрысціянскімі матывамі. Яе вершы, як і яна сама – светлыя, узнёслыя, лёгкія і глыбокія, але глыбокія такой яснай, чыстай глыбінёй. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Тварановіч Галіна
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга пяцідзесятая
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004
  • Рэдактар: Чыквін Ян
  • Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
  • Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print, Białystok
  • ISBN: 83-85918-39-6
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright © 2004 by Halina Twaranowicz
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: M-8936
  • Дадатковая даведка: Publikacja ukazuje się dzięki pomocy finansowej Ministerstwa Kultury
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org