Чарнуха: Мы робім якасць — нацыянальная ідэя, якая зробіць беларусаў вядомымі
2023-06-15 14:56
У эфіры Еўрарадыё — музычны крытык, пісьменнік, драматург і ютуб-блогер Аляксандр Чарнуха.Нічога добрага нельга пабудаваць на нянавісці і пад прымусам. Нельга зацікавіць людзей прадуктам, якасць якога сумнеўная. І таму нам неабходна імкнуцца ствараць якасны прадукт і прапаноўваць яго спажыўцу. Тады беларусы будуць з задавальненнем слухаць беларускамоўных выканаўцаў і чытаць кнігі па-беларуску, паважаць беларускамоўных філосафаў і наведваць беларускі тэатр. Тады беларусы звернуцца да свайго і будуць сваім ганарыцца — калі яно будзе якасным і цікавым, перакананы Аляксандр Чарнуха.
Пра тое, якое значэнне мае для творцаў якасць, як захаваць сябе ў эміграцыі і чаму не трэба марыць пра помсту лукашыстам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з
Аляксандрам Чарнухам.