Чалы: «Далоў самадзяржаўе негвалтоўным шляхам»
2021-04-30 15:20
У эфіры Еўрарадыё — эканамічны аналітык Сяргей Чалы.
Ёсць тры рэчы, якія ўтвараюць нацыю, на якіх трымаюцца ўсе супольнасці людзей, — пісьмо, паданні і рытуал. Рытуал адпрацаваны стагоддзямі, і нешта новае наўрад ці прыдумаеш, паданне ствараецца проста цяпер, пісьмо будзе пазней. І таму мы пакуль — у працэсе ўтварэння, перакананы Сяргей Чалы.
Пра тое, як у працэсе нацыянальнага будаўніцтва не зваліцца ў нацыяналізм і пазбегнуць этнічных чыстак, ці важнае моўнае пытанне ў гэтым працэсе ўтварэння, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Чалым.