- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Red list...: УНІВЭР AGAIN! Вучыцца ў беларускім унівэры экстрэмальна. Ты можаш усё рабіць правільна: у школе не прапускаць ніводнай самай зачуханай алімпіяды, шчодра спансіраваць рэпэтытара перад паступленьнем, хадзіць на ўсе лекцыі і зарабляць сабе скаліёз і чырвоны дыплём, два апошнія курсы прабіваць асьпірантуру і г.д. У выніку апынецца, што алімпіяда пры паступленьні цяпер не залічваецца, што ты прайшоў толькі на платнае (цябе абставілі тыя, хто ішоў па асобным конкурсе), што для пераводу на бясплатнае тваіх дзясятак мала, што чырвоны дыплём не пазбаўляе ганаровага права паехаць "на раён" ці загрымець у боты. І што нават скончыўшы post-graduate studies па-беларуску, ты будзеш зашыбаць удвая менш за былых аднакурсьнікаў. Плюс: твой недзяржаўны ўнівэр можа накрыцца праз два дні пасьля твайго туды паступленьня. Плюс: замест двух гадоў "прыгоннага права" можаш заляцець на ўсе пяць. Нават у самай галімай сытуацыі чалавек можа быць упэўнены, што жыве ў вялікую эпоху. І нават пры самых патасных раскладках цябе можа не пакідаць адчуваньне, што ты жывеш у смутныя часы. So, how do you feel, baby?