- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фатаграфавалі нябёсы. Дакладней, яна фатаграфавала блакітна-ружовую бясконцасць, а Ён — Яе. Такую летнюю, цёплую, самую ягоную. Найстройвала аб’ектыў, прыжмурвалася — такой і запомніў Яе Яго фотаапарат. Цяпер гэты фотаздымак «трымае» на халадзільніку магніцік-сардэчка. Пахла свежай скошанай травой. Яны спыніліся, заварожаныя вечарам. Пальцы спляліся, і сярод гэтага бязмежжа дзве постаці «напісалі» літару «м», якая паціху растваралася на палосцы далягляду. Мама, мора, маляваць, маладосць, мы…