be
pdf

Бялыніцкая даўніна 6 (28) 2009

краязнаўчы альманах (дадатак да газэты Паходня)

Стан мясцовай прамысловасці Бялыніцкага раёна на мяжы 19-20 стагоддзяў. Прамысловасць рэгіёна была заснавана на мясцовай сыравіне. Напрыклад, існаваў шэрага прадпрыемстваў па вырабе таннага сукна - сукнавальні. Яшчэ ў сярэдзіне 19 ст. сукнавальні дзейнічалі ў Сярмяжанцы, Вугольшчыне, Нежкаве, Вялікай Машчаніцы, Забалацці, Рудні, Бялынічах. Працавала некалькі дзегцярных заводаў - у Ключыках, Гуце, Рафалаве, Рубяжы. Шкіпінарнае прадпрыемства з 1878 г. існавала ў вёсцы Аксенькавічы. Дзягцярна-шкіпінарны завод дзейнічаў у Цяхціне. Дзягцярна-шкіпінарныя заводы ў вёсцы Забалоцце Царковішчанскай воласці належалі Лейбе Фельзеру, у вёсцы Цяхцін - Мордуху Фрыдлянду і Шлему Гурбе, заврд у вёсцы Лапары Нежкаўскай воласці - Іллю Сарокіну. Прыватнаўласніцкімі былі смалакурні ў вёсках Буда, Забалоцце, Рафалаў, Цяхцін. У 1897 г. эсьмонскія мяшчане Ш. Эдэль, М. Рабіновіч і Л. Фельдман заснавалі ў мястэчку фабрыку па выпуску драўляных калодак для абутку пад назвай “Лер", якая потым стала называцца таварыствам “Восліўка” (па назве ракі). Па звестках на 1900 г. фабрыка выпусціла прадукцыі на 7200 руб. Працавала на ёй 13 рабочых. Прадпрыемства мела паравы рухавік магутнасцю 17 конскіх сіл.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
  • Дата выхаду: 2009-06
  • Рэдактар: Вырвіч Барыс
  • Copyright © 2009 by Паходня & Бялыніцкая даўніна
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org