- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Таццяна Будовіч нарадзілася ў Мінску ў 1977 годзе пад сузор’ем Казярога. Чым толькі не захаплялася ў дзяцінстве: плаваннем, акрабатыкай, выяўленчым мастацтвам… Як прыйшла да яе Паэзія? Усё пачалося з думкі: я стану паэтам (чыёй яна была?) І было гэта ўсведамленне настолькі безапеляцыйным, што яна магла не згадваць пра яго некаторы час альбо нават забыць, але ніколькі не сумнявалася, што ўсё сапраўды так і будзе. Тады ж, ва ўзросце 7-мі гадоў, і напісала свой першы верш, які быў прысвечаны роднаму гораду Мінску. Канешне, тое было дзяцінствам (у мастацкім разуменні), але і Пачаткам Шляху. Скончыла школу № 154 у 1994 годзе амаль з выдатным атэстатам і ўпэўненасцю ў тым, што з лёсам паэта непарыўна звязана невычэрпнае, невыкараняльнае пачуццё душэўнай адзіноты. У 1998 г. скончыла Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці фінансы і крэдыт. Першая публікацыя з’явілася ў 1995 г. у часопісе “Першацвет”, а ў 2002 г. выйшла першая кніга паэзіі “Дуэль паглядаў”. На працягу гэтага часу друкавалася амаль ва ўсіх рэспубліканскіх выданнях. У 2005 г. завочна скончыла гістфак БДУ. Захапленні яе за гэты час сталі больш дарослымі: гэта парашутны спорт і альпінізм. Мае 3-ці разрад у гэтых відах спорту. Яны і далі ёй ўсведамленне яе жыццёвага крэда: толькі ўверх! Супрацоўніца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Ён не ведаў, як жыць без яе. Як увогуле жыць з усведамленнем, што ён вінаваты ў яе смерці альбо (яшчэ горш) нечалавечых пакутах. Ён нават не можа прыпаўзці на яе магілу і памерці там, паклаўшы галаву акурат над тым месцам, дзе мусіла б быць яе галава… Кожную ноч ён размаўляе з ёю. Для яго даўно ўжо знікла... Болей »
Я вельмі люблю дарогі. Сесці за руль уласнага аўто, завесці матор і – імчаць кудысьці далёка, слухаючы, як ён працуе, – гэта найлепшая музыка для мяне, таму амаль ніколі ў салоне не ўключаю магнітолу. Што яшчэ трэба для шчасця не абцяжаранаму сямейнымі абставінамі чалавеку? Менавіта ў такім стане, за... Болей »
– Уяўляеш, мяне – запрасілі на міжнародную канферэнцыю! З дакладам пра майго Валерыка! – так ласкава, па-свойску я называю паэта пазамінулага стагоддзя, творчасць і жыццё якога даследую цягам некалькіх гадоў. За гэты час ён стаў для мяне заўсёдным суразмоўцам, сябрам, спадарожнікам. Колькі разоў лавіла... Болей »
Вершы Таццяны Будовіч паэтычныя і філасафічныя, у іх нярэдка гучыць голас сур’ёзнага перажывання і разумення сутнасці жыцця.... Болей »
Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Я жыву і працую ў Наваградку з 1993 года, але як пісьменнік стаўся значна пазней, недзе ў 2005–2007 годзе. Жыццё склалася так, што амаль дзесяць гадоў пасля заканчэння школы служыў у Расіі. Я ніколі не марыў стаць пісьменнікам, хоць пісаць цягнула з дзяцінства. Нават калі вярнуўся ў Беларусь, я не адразу... Болей »
Шаноўная Людміла Фёдараўна, у выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»» выйшла Вашая новая кніга «Прыступкі да Храма Святога Духа». Чым яна адметная? — «Прыступкі да Храма Святога Духа» — вынік майго 35-гадовага творчага шляху ў паэзіі.... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »