- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зіма патрабуе падрыхтоўкі. 24 верасня 2008 г. адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельсавета. Галоўнае пытанне павесткі дня -- аб стане падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў паведаміў, што 23 верасня быў выканкам райсавета, дзе разглядалася аналагічнае пытанне. Раён у асноўным да зімы падрыхтаваны. Тое ж самае можна сказаць і пра Брылеўскі сельсавет: усе ўстановы маюць пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона, дровы завезеныя, сістэмы адрамантаваныя. У Макаранцах ужо пачалі атапліваць дзіцячы сад і ФАП. Насельніцтва забяспечана палівам практычна на 100% -- заявы разглядаюцца неадкладна. Ёсць пытанне наконт шматдзетнай брылеўскай сям’і Ірыны і Генадзя Пшанічных, але тут патрабуецца, каб самі Пшанічныя прыклалі адпаведныя намаганні ў справе нарахтоўкі дроў для сябе, бо магчымасці такія ў іх ёсць.