- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Супраць Расii скарыстана клiматычная зброя? Небывалая спякота ў Цэнтральнай Расii, якая назiраецца гэтым летам, прымушае вучоных iнтэнсiўна шукаць прычыны ўнiкальнай з'явы. Былы ваенны сiноптык, капiтан другога рангу ў адстаўцы Мiкалай Караваеў вылучыў гiпотэзу пра магчымае ўжыванне супраць Расii "клiматычнай зброi", якая выкарыстоўвае ў якасцi паражаючых фактараў прыродныя з'явы, што iнiцыююцца штучна. Цяпер, сапраўды, iснуе шмат рэальных тэарэтычных распрацовак клiматычнай зброi. Яны грунтуюцца на дасягненнях у галiне штучнага ўплыву чалавека на клiмат i надвор'е. Найбольш вядомы прыклад — разгон аблокаў. Паводле слоў М.Караваева, антыцыкланальнае ўздзеянне, калi атмасфера ачышчаецца ад аблочнага пакрову, а ў зону ўздзеяння паступае разагрэтае паветра з сумежных абласцей, прыводзiць не толькi да дэмаралiзацыi людзей i страты ўраджаю, але i да ваенных праблем. Так, у нагрэтым паветры павялiчваецца дальнасць палёту крылатых ракет, узмацняюцца страты ад нанясення авiяцыйных i ракетных удараў i iнш. Афiцыйна клiматычная зброя забаронена, аднак на "грамадзянскiя" распрацоўкi чалавечага ўплыву на надвор'е забарона не распаўсюджваецца. Ваенныя ж трымаюць гэтыя распрацоўкi пад сваiм кантролем. М.Караваеў адзначае, што адсутнасць сусветных рэгламентавальных дакументаў у гэтай галiне павялiчвае верагоднасць з'яўлення i сакрэтнага выкарыстання клiматычнай зброi.