be
pdf

Брылеўскі летапіс 12 (154) 2011

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

Як гэта бывае штогод, 23 чэрвеня 2011 года ў Брылі завітала перасоўная ўстаноўка камп’ютарнай рэнтгенаграфіі. Аб неабходнасці кантраляваць сваё здароўе менавіта такім чынам ведаюць практычна ўсе вяскоўцы, таму адразу і заспяшаліся да спецыяльнага аўтамабіля. Там іх гасцінна сустракала гаспадыня - медыцынская сястра-рэгістратар “Пульма-Экспрэса” МАЗ-4 Магілёўскага абласнога супрацьтуберкулёзнага дыспансэра Аксана Леанідаўна Манторава. Уся працэдура займае некалькі хвілін і ніякай шкоды здароўю не прыносіць. Як паведаміла Аксана Леанідаўна, новыя сучасныя тэхналогіі рэнтгенаграфіі дазваляюць без страты якасці мінімізіраваць уздзеянне на арганізм чалавека рэнтгенаўскага выпрамення. А гэта вельмі важна, бо менавіта праз рэнтген можна даведацца аб тых зменах, якія адбываюцца ў арганізме. А вось што тычыцца тэхнічнага боку гэтай перасоўнай устаноўкі, то пра яго вельмі цікава распавёў вадзіцель Алег Мікалаевіч Новікаў. Ён ужо 7 гадоў за рулём такой тэхнікі. Раней усе гэтыя ўстаноўкі былі на аснове “ГАЗа” і былі не вельмі якаснымі ў плане ізаляцыі навакольнага асяроддзя ад рэнтгенаўскага выпрамення. Зараз усё робіцца на аснове беларускага “МАЗа”, корпус пабудаваны па спецыяльнай тэхналогіі з надзейнай свінцовай пракладкай, а ўся “начынка” замежнай вытворчасці. Каштуе ўсё гэта вельмі і вельмі дорага, але магілёўскі супрацьтуберкулёзны дыспансэр, негледзячы ні на якія фінансавыя складанасці, мае на сваёй аўтабазе шэсць такіх сучасных “Пульма-Экспрэсаў” -- каб усе мы былі здаравей. І вялікі дзякуй медыкам за гэта!

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2011-06
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2011 by Брылеўскі летапіс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org