Бортнік: разнастайнасць, плюралізм і магчымасць уплываць на свой лёс — мая ідэя
2023-08-10 16:16
У эфіры Еўрарадыё — кандыдат філасофскіх навук, былы выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і былы супрацоўнік Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Ігар Бортнік.
Сітуацыю падзелу, у якую пасля 2020 года патрапіла беларускае грамадства (хоць насамрэч падзел быў у грамадстве і раней, хай і з іншых прычын), не ўнікальная. У гісторыі іншых краін і нацый дастаткова падобных прыкладаў. І таму нам, як і іншым народам у свой час, неабходна будзе шукаць магчымасці для дыялогу, каб прыйсці да паразумення і “склеіць” нацыю наноў. І мы не толькі здольныя — мы гэта абавязкова зробім, перакананы Ігар Бортнік.
Пра тое, чаму без дыялогу рух наперад немагчымы, ці гатовы ён сам прабачыць тых, хто катаваў яго ў вязніцы, і як звязаныя глабалізацыя і адраджэнне нацыянальнай свядомасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Бортнікам.