- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга айца Аляксандра Надсана прысвечана жыццю і дзейнасці першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа XX стагодзьдзя Чэслава Сіповіча (1914-1981). Дзейнасьць святара дэталёва разглядаецца на фоне рэлігійных, культурных і палітычных падзеяў у сьвеце, асабліва тых, што датычылі беларусаў. Шырокі кантэкст дае магчымасьць не толькі прасачыць жыцьцёвыя этапы і этапы дзейнасьці, а таксама дае поўны агляд гістарычных падзеяў. Праца напісаная на аснове асабістых успамінаў айца Аляксандра Надсана і багатых, дагэтуль невядомых, цікавых архіўных матэрыялаў. Шматлікі фактычны матэрыял публікуецца ўпершыню. Кніга адрасавана тым, хто цікавіцца гісторыяй, у прыватнасці гісторыяй Беларусі, беларускасці і беларускай царквы ў шырокім значэнні. (Н.Г.)