be

Біяграфіі

Адзін з першых

Адзін з першых

Памяці сябра Зьміцера Кіселя

«Адзін з першых» - кніга памяці Зьміцер Кісяля (1962-2005), аднаго з лідэраў беларускага Адраджэньня ў Гародні. Зьміцер Кісель - аўтар легендарнай "Рэанімовы", адзін з заснавальнікаў у Гародні Беларускага Народнага Фронту, рухавік адраджэння Грамады, журналіст "Пагоні" і беластоцкай "Нівы", палітык ды... Болей »

Спадар Свабода
pdf epub

Спадар Свабода

Жыцьцё і сьмерць Ігара Герменчука
Астраўцоў Сяргей

Драматычны аповед пра Ігара Герменчука, журналіста і палітыка, аднаго з бацькоў незалежнасьці Беларусі, рэдактара газэты СВАБОДА. Газэта пісала праўду пра чынавенства, таму выходзіла пад пастаянным ціскам з боку кіраўніка ўраду Кебіча, а ў часы прэзыдэнта Лукашэнкі была забароненая.... Болей »

Дарога
pdf epub

Дарога

Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск
Сурвіла Івонка

Дзейная старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла расказвае гісторыю свайго жыцьця і адказвае на сто пытаньняў з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня БНР. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Івонкі Сурвілы, Паўліны Сурвілы, Янкі Сурвілы, Лявона Шыманца, Сяргея Навумчыка, Уладзіслава Яндзюка... Болей »

На ніве хрыстовай: у пяцідзесятыя ўгодкі сьвятарства 1928 – 1978
pdf

На ніве хрыстовай: у пяцідзесятыя ўгодкі сьвятарства 1928 – 1978

Успаміны
Мартас Антон

Архіепіскап Апанас (у сьвецкім жыцьці Антон Мартас, 1928, Наваградчына — 1983, Буэнас-Айрэс) быў адным з гіерархаў былога епіскапату Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Ягоная жыцьцёвая ды сьвятарская біяграфія цесна зьвязаныя зь беларускай гісторыяй, а ў паасобных месцах пакручаная часам і... Болей »

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі
pdf

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі

(БККА)
Гардзіенка Алег

Цягам апошніх 200 гадоў выхадцы зь Беларусі шукалі лепшага жыцьця, прыгодаў, ці паратунку ў Новым Сьвеце. Асабліва масавы характар перасяленьне ў ЗША беларусаў набыла пасьля Другое Сусьветнае Вайны, калі сотні тысяч беларусаў, што ўцяклі ад савецкіх рэпрэсіяў спачатку ў Нямеччыну, а пасьля ў Злучаныя... Болей »

Беларусь далетапісная
pdf epub

Беларусь далетапісная

Гістарычныя нарысы
Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола

Аднойчы ў прыватнай размове аўтарам гэтай кнігі давялося пачуць выказванне: «У той час, калі цывілізаваная Еўропа ўзводзіла гарады i хадзіла ў крыжовыя паходы вызваляць Труну Гасподнюю, нашы продкі апраналіся ў звярыныя шкуры i высвятлялі паміж сабою стасункі пасродкам дубіны». Было вельмі крыўдна, i... Болей »

Блаславёныя Кушляны
pdf

Блаславёныя Кушляны

З нагоды 170-х угодкаў Францішка Багушэвіча
Содаль Уладзімір

У. І. Содаль — вядомы даследчык жыцця і творчасці Ф. Багушэвіча. Ужо сорак год ён збірае звесткі пра паэтаву сядзібу ў Кушлянах. Упершыню значная частка сабраных матэрыялаў друкуецца асобнай кнігай. Гісторыя сядзібы, таленавіта расказаная краязнаўцам, запрашае чытача ў часы нараджэння беларускай нацыянальнай... Болей »

Жыццё і смерць апошняга польскага караля
pdf mp3

Жыццё і смерць апошняга польскага караля


Мусевіч Георгій

Гэтую кніжку марна шукаць на паліцах бібліятэк і кнігарняў, бо яна існуе толькі ў 3-х друкаваных экзэмплярах і ў рукапісах. Чытачы ж маглі пазнаёміцца з ёй праз часопіс «Па-суседску», дзе кніга друкавалася ў перакладзе на польскую і праз раённую газету «Навіны Камянеччыны», дзе твор публікаваўся ў асобных... Болей »

Ля возера Сьвідна 40zł

Ля возера Сьвідна

Размовы з мамай
Мурзёнак Пётра, Рэдактар і ўкладальнік

У кнізе распавядаецца пра жыцьцёвы лёс Данаты Генрыхаўны Мурзёнак (дзяв. Мажэйка), якая больш за сорак гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Пастаўскага краю ў Беларусі і ў суботнім беларускім класе ў сталіцы Канады Атаве. За сваё жыцьцё яна навучыла прыгожа пісаць і чытаць, танцаваць... Болей »

Не кажы бабулі
epub

Не кажы бабулі

Біяграфічны расповед
Ліс Дар'я

Бабуля стала ўдавой у тым узросце, калі я і не думала ісці замуж. Зрэшты, мяне не звалі. Каму патрэбны праблемы на сваю галаву? Канечне, дзед пра такое не думаў, закахаўшыся ў бабу Таню ў 6 класе. І свае праблемы атрымаў… Затое жылі яны весела, хоць бабуля ніколі не была ідэальнай жонкай, а – тым болей!... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org