Бібліятэка Свабоды

Бібліятэка Свабоды

Адкрыйце, загрузіце, раздрукуйце — працягніце справу Скарыны! Бібліятэку складаюць выбраныя перадачы. Рыхтуюцца новыя выданьні.

Беларуская служба ў 2002 годзе заснавала сэрыю кнігаў «Бібліятэка Свабоды».

Бібліятэка Свабоды :: Выданьні

pdf
Галасы Беларусі - 2020

Галасы Беларусі - 2020

„Нас усіх заб’юць!“ — „Мы пераможам!“

У фармаце шматгалосься кніга распавядае пра беспрэцэдэнтны ў гісторыі Беларусі 2020 год. Сотні сьведкаў адкрыта загаварылі пра свае клопаты, жаданьні, радасьці і пакуты ў часе, дзе сышліся пандэмія, прэзыдэнцкія выбары і масавыя рэпрэсіі. Вялікія гісторыі суседзяць з кароткімі эпізодамі і рэфлексіямі „адным сказам“. У кнізе выкарыстаныя матэрыялы Радыё Свабода, а таксама іншых СМІ, сацыяльных сетак, якія публікаваліся на плятформах РС.... Болей »

pdf
epub
Навумчык Сяргей, Дзевяноста шосты, Выданьне другое, удакладненае і дапоўненае

Дзевяноста шосты

Навумчык Сяргей

У заключным томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца XX стагодзьдзя аўтар удзельнік падзеяў апавядае пра масавы супраціў аб’яднаньню Беларусі і Расеі, вядомы як «Вясна-96», арышты, драматычны выезд за мяжу і наданьне адміністрацыяй ЗША палітычнага прытулку лідэру Беларускага Народнага Фронту Зянону Пазьняку і яму, прызнаньне тым самым рэжыму ў Беларусі аўтарытарным, а таксама аналізуе адчайную спробу імпічмэнту, якая скончылася... Болей »

pdf
Дракахруст Юры, укладальнік, рэдактар, Неверагодны 2020-ы

Неверагодны 2020-ы

Дракахруст Юры, укладальнік, рэдактар

Кнігу складаюць эсэ 20 беларускіх інтэлектуалаў пра драматычныя падзеі 2020 году — прэзыдэнцкія выбары і масавыя пратэсты, якія былі выкліканыя гэтымі выбарамі.Гэты зборнік — спроба асэнсаваць ня толькі і ня столькі палітычнае, колькі антрапалягічнае і нацыянальнае значэньне, вымярэньне «неверагоднага 2020-га», адказаць у шырокім сэнсе на пытаньне — што гэта было? Болей »

Абламейка Сяргей, Невядомы Менск, Кніга другая

Невядомы Менск

гісторыя зьнікненьня

Абламейка Сяргей

Ніводнага артыкулу, ніводнай манаграфіі, ніводнай навукова-папулярнай кнігі не напісалі раней беларускія гісторыкі пра разбурэньне Старога гораду — аднаго з самых каштоўных раёнаў гістарычнага Менску. Паўтара дзясятка вуліц і завулкаў, шчыльна забудаваных мураванымі дамамі XVII–XIX стагодзьдзяў, што існавалі на Замкавай гары і яе ваколіцах, зьніклі бязь сьледу. Кніга доктара гісторыі Сяргея Абламейкі — першае навуковае дасьледаваньне пр... Болей »

pdf
Абламейка Сяргей, Невядомы Менск, Кніга першая

Гурневіч Дзьмітры, Забойства ў цэнтры Эўропы

Забойства ў цэнтры Эўропы

„Банальнасьць зла“ ў транзытным горадзе Стоўпцы

Гурневіч Дзьмітры

11 лютага 2019 году ў школе № 2 гораду Стоўпцы адбылося падвойнае забойства. Вучань 10 клясы Вадзім М. зарэзаў сваю настаўніцу і іншага вучня. Праз гісторыю гораду, мясцовыя легенды, меркаваньні стаўпецкіх людзей, з дапамогай філязофіі таталітарызму Ганны Арэнт аўтар вывучае прычыны і матывы злачынства, якое скаланула Беларусь. Болей »

pdf
Арлоў Уладзімер, Імёны свабоды, Выданьне чацьвертае, дапрацаванае й дапоўненае

Імёны свабоды

Арлоў Уладзімер

Гэта не дапаможнік у перайменаваньні беларускіх вуліцаў, плошчаў і гарадоў, хоць, безумоўна, гэтыя імёны заменяць на шыльдах прозьвішчы камуністычных вампіраў і імпэрскіх пярэваратняў. Гэта не храналягічны даведнік, хоць на «Свабодзе» ўпершыню разам паўсталі сотні постацяў з аўтарскага пантэону XVIII—XXI стагодзьдзяў (далёка ня ўсіх удалося зьмясьціць пад адной вокладкай). Гэта не манаграфія, хоць тут уводзіцца новая пэрыядызацыя нацыян... Болей »

pdf
Абламейка Сяргей, Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

Гісторыка-філязофскае эсэ

Абламейка Сяргей

Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быў утвораны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале зь Вінцэнтам Канстанцінам (Кастусём) Каліноўскім. Болей »

pdf
Абламейка Сяргей, Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі, 2-е выданьне, дапоўненае

Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

Гістарычна-філязофскае эсэ

Абламейка Сяргей

Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быў утвораны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале зь Вінцэнтам Канстанцінам (Кастусём) Каліноўскім. Болей »

pdf
Каліноўскі на Свабодзе

Каліноўскі на Свабодзе

Цырымонія пахаваньня Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863–1864 гадоў у Вільні, 22 лістапада 2019 году

Тэма Кастуся Каліноўскага на Радыё Свабода за 20 гадоў з рэдкіх кропель ператварылася ў магутную раку. Гэтаму спрыялі малыя і вялікія падзеі вакол імя героя і ягоных паплечнікаў, рэакцыя ўладаў, пошукі месца Каліноўскага і ягонага паўстаньня ў беларускай гісторыі. Навіны, блогі, інтэрвію, дыскусіі, архіўныя знаходкі, канцэптуальныя эсэ — усё гэта склалася ў храналёгію, дзе аўтарскія матэрыялы перамяжоўваюцца з інфармацыйнымі, падрыхтава... Болей »

Першая   Папярэдняя   [1-8]   Наступная   Апошняя