- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Васіл Гулеуры – грузінскі дзіцячы пісьменнік, аўтар больш за 30 апублікаваных кніг за два дзесяцігоддзі пісьменніцкай дзейнасці. Яго творы былі ўзнагароджаны некалькімі нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі: прэміяй імя Якаба Гогебашвілі (тройчы), прэміяй Сагурама, прэміяй Цэра. Быў намінаваны на прэмію... Болей »
Слова «фрашка» ў сучасным значэнні — аднагодак незалежнай Беларусі. У 1991 годзе Сяргей Дубавец заснаваў інтэлектуальнае выданне «Наша Ніва» (1991–2000), якое на ідэі беларушчыны ядналася з аднайменнай газетай пачатку ХХ ст. У рэдацыйнай працы Сяргей Дубавец, сярод іншага, прапанаваў словам «фрашка»... Болей »
У кожнага народа ёсць свой вялікі пісьменнік, ёсць свае класікі літаратуры, ёсць паэты, якім дзяржава ставіць помнікі і ў гонар якіх называе вуліцы і станцыі метро, а ёсць яшчэ і любімыя паэты і пісьменнікі. Любімых выбірае сабе народ. Так беларусы выбралі сабе любімага паэта — Максіма Багдановіча і... Болей »
Здаецца, Валеру Гапееву ўдалося вынайсці рэцэпт ідэальнага вострасюжэтнага рамана. Бярэм графа Монтэ Крыста. З ягоным імпэтам халоднай і страшнай помсты. Дадаем вострай містыкі ў стылі Стывена Кінга. Крыху падсольваем ненавязьлівай эротыкай. І ўсё гэта запраўляем беларускімі рэаліямі сярэдзіны дзясятых... Болей »
Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчыры аповед нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай... Болей »
Новы раман Андрэя Федарэнкі „Сцэнарыст” працягвае тэму аналізу прыроды творчасці, пачатую ў папярэдняй яго кнізе „Жэтон на метро”. Сюжэт закручаны па-майстэрску, тэкст насычаны жыццёвай філасофіяй, трапнымі выразамі і назіраннямі. „Сцэнарыст” – сапраўдны дэтэктыў і адначасова драма з непрадказальным... Болей »
У новую кнігу прозы Барыса Пятровіча ўвайшлі дзве аповесці і эсэ. Гэта захапляльнае падарожжа па пазнавальных краявідах Менска ды іншых гарадоў і мястэчак Беларусі, а таксама знаёмства з неардынарнымі асобамі, якія сталі героямі твораў. У першай аповесці “наіўны дэтэктыў” расследуе таямнічую смерць бабулі-суседкі... Болей »
Knihu vierśaŭ Uładzimiera Arłova, laŭreata mižnarodnaj premiji «Eŭrapiejski paet svabody» (Gdańsk, 2010), my vydajem łacinkaju, padtrymlivajučy jaje daŭniuju tradycyju ŭ bielaruskaj kultury.... Болей »
Фрэскі – кароткая проза Барыса Пятровіча, своеасаблівы жанр, калі творы пішуцца не адрываючы рукі і потым не правяцца, як і фрэскі мастацкія, якія ствараюцца ў храме на тынкоўцы – пакуль яна не засохла…... Болей »
У зборнік Уладзіміра Сцяпана «Адна капейка» ўвайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукавана ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя перакладзены на рускую, украінскую і польскую мовы.... Болей »