Берасцейцы замест кармлення галубоў правялі марш у цэнтры горада
2020-06-22 14:48
Сабрацца на традыцыйную акцыю па кармленні галубоў у Берасці на плошчы Леніна не далі прадстаўнікі міліцыі ды АМАП. Праезная частка была цалкам перакрытая.
Але гэта не перашкодзіла ўдзельнікам штотыднёвага сходу прайсціся па вуліцах горада, – распавёў праваабаронца Раман Кісляк:
– АМАП і міліцыя ачапілі плошчу Леніна, сходы на плошчу былі ачэпленыя. Людзей-мінакоў на плошчу прапускалі, але праціўнікаў акумулятарнага завода не пускалі. Людзі сабраліся на дзвюх пляцоўках – на плошчы Леніна ля помніка Леніну, там была невялікая група. Самая вялікая была на рагу вуліц Пушкінская і Карла Маркса.
Па непацверджанай інфармацыі, частка ўдзельнікаў пратэстаў запрошаная на заўтра, 22 чэрвеня, на сустрэчу з кіраўніком краіны.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: Belsat.eu