- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Візма Бэлшавіца (Элсберга, 1931-2005), латышская паэтэса, празаік, перакладчыца. Друкуецца з 1947 г. “У паэзіі Бэлшавіцы жыцьцё не ідылічнае. Я не магу адразу назваць другога латышскага паэта, у паэзіі якога так адухоўлена, але ў той жа час і балюча, нават няўмольна раскрываюцца “эоны” чалавечага жыцьця: ад дзіцячых пацешак да старэчага водуму з усімі яго ператварэньнямі і стратамі, з экзістэнцыяльным драматызмам, з парываньнямі ў будучыню і зваротамі ў мінулае… Прысутнасьць народа ў яе паэзіі праяўляецца знутры, з глыбіні, праз словы, сказы, інтанацыю, мелодыку, без чаго немагчыма абысціся і дня… Візма Бэлшавіца асвятліла тыя пераломныя моманты ў гісторыі Латвіі промнем пазнейшых ведаў, каб выявіць праблему адказнасці: адказнасці духоўнага дзеяча (як і кожнага чалавека) перад сваім народам і перад сваім сумленнем. І ў сучаснай гісторыі дастаткова многа фактаў, якія сведчаць пра тое, што гэта не абстрактная праблема.” (З прадмовы Інты Чаклы да беларускага зборніка).