- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Казiмеж Барташэвiч гэта выдатная постаць у польскай публiцыстыцы пералому ХIХ i ХХ стагодздзя. Менавiта ён ў 1918 г. выдаў „Łyki i kołtuny. Pamiętnik mieszczanina podlaskiego (1790-1816)”. Aўтарам памятнiка з’яўляецца жыхар Бельска Рох Сiкорскi. Успамiны бельскага мешчанiна падзелены на дзевяць раздзелаў, а пачынаюцца трохкроп’ем. Гэта таму, што першы аркуш рукапiсу загiнуў. Прачытаўшы ўжо некалькi старонак кнiжкi, можам даведацца, што Рох Сiкорскi асоба вельмi спрытная. У час калi быў падросткам, вазiў хмель з iншым жыхарам Бельска. Тады адкрыў, што слуга гэтага мужчыны замест кармiць коней, прапiваў ўсю iх ежу. Ад гэтага здарэння пачынаюцца прыгоды нашага героя. У сваiм жыццi Рох Сiкорскi выконваў розныя абавязкi. Быў гандляром коней, а нават неафiцыйным галавою (бурмiстрам) горада. Дзякуючы свайму спрыту дарабiўся ён вялiкага багацця. (Рох Сікорскі і яго ўспаміны, фрагмэнт)