- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мiхала Шаховiча ведалi амаль у кожнай падляшскай вёсцы, куды ён дайшоў за зборам легендаў, расказаў, прыказак, загадак, тэмаў для рэпартажаў. Народжаны ў Саках каля Бельска вельмi ўзлюбiў сваю Малую Бацькаўшчыную. Падляшша, iх людзi i мясцовасцi былi галоўнай тэмай яго матэрыялаў у „Беларускiм Календары”, „Нiве” i „Кантрастах”. Рэпартажы пiсаў ён з вялiкай любоў’ю да сваiх людзей. I што яшчэ вартае ў iх падкрэслення, Мiхась Шаховiч стараўся да кожнай тэмы падрыхтавацца паводле гiстарычных крынiц. Вось для прыкладу ў ягоным рэпартажы пра бельскую ПШ нр 3, якi паказаўся ў „Беларускiм Календары” за 1977 г. аўтар дае вельмi змястоўную гiсторыю школы з 1944 г...