- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шосты ўжо раз спатыкаемся на..., а дакладней у „Бельскiм Гостiнцёвi”. У гэтым нумары будзем зноў у Бельску, Шасталах, Галадах ды Кнаразах. Заглянем таксама ў Краснэ Сэло, Аўгустово, Бранск i свет казкi пра багатага Марка. Упершыню друкуем, дарагiя чытачы, шмат Вашых рысункаў. Змяшчаем кароткiя бiяграфii некаторых асобаў, якiя стваралi гiсторыю Бельска. У такi спосаб можна прадстаўляць i гiсторыю iншых падляшскiх гарадоў. Наступны нумар нашага часопiса пакажацца ў верасню. Вельмi нам шкада на такi час развiтвацца з чытачамi. Затое пастараемся, каб наступны нумар быў таўсцейшым i цiкавейшым. Пакуль, жадаем вам шчаслiвых i спакойных веснавых i летнiх дзён. Намаўляем да вандровак па наваколлi. Можа адкрыеце нейкую невядомую, загадкаву мясцiну. Пiшыце пра гэта ў нашу Рэдакцыю. Да сустрэчы ў вераснi. Рэдакцыя