- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Свята Хрышчэння Гасподняга неадлучна звязанае з абрадам вялiкага пасвячэння вады. У гэты дзень менавiта, калi Iiсус Хрыстос прыняў на Iярдане хрышчэнне ад св. Iаана Хрысцiцеля, усе праваслаўныя людзi стараюцца прынесцi ў хаты асвячаную вaду. Паводле даўняй традыцыi гаспадар пасвячае ёю дом i гаспадарку, а на ўсiх дзверах пiша крэйдаю крыжыкi. Веруючыя ведаюць, што пасвячаная вада захоўвае цудоўныя ўласцiвасцi, лечыць ад хвароб, не псуецца i не мутнее. Хто быў на палесцiнскiм Iярдане той ведае, што зелянкаватая вада, якая ў iм плыве, ўзятая ў бутэльку становiцца празрыстаю.