- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напрыканцы снежня мінулага году адбылася чарговая сустрэча бельскіх і гайнаўскіх ліцэістаў. На ранейшых ліцэйскіх летніках і зімніках збіралі мы ўспаміны, запісвалі песні. Цяпер "зімнікаўцы" заняліся іншым - архітэктурай. Зімнік пачаўся з наведання адных з найстарэйышх бельскіх вуліц: Нарутовіча, Панятоўскага і Дубіч, а таксама адзінага старадаўняга дому на вул. 3-га Мая (побач кіно). Экскурсаводы звярнулі ўвагу на прыгажосць паасобных дэталяў дамоў, арнаментаў. Кожны з іх мае сваё значэнне. Арнаменты найчасцей паказваюць жывёльны ды раслінны свет, святы, вобразы продкаў ці ўраджаю. Вельмі важная пры гэтым сімволіка. Напрыклад ромб, які часта паяўляецца на хатах абазначае сонца. У іншых выпадках у шчытах хаты ці на падаконніку можам пабачыць вобразы птушак, якія несумненна абазначаюць каханне (калі птушкі звернуты да сябе хвастамі абазначае гэта каханне без узаемнасці). Пэўныя арнаменты могуць таксама паказваць надвор'е: дождж, снег. (Слядамі падляшскай архітэктуры, фрагмэнт)