- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Другая з кніг-хронікаў Анатоля Казловіча – прадстаўляе журналісцкую фіксацыю тых парадоксаў, якія адбываліся і адбываюцца па сёньня ў Беларусі. Аўтар публіцысцкім пяром выказвае тое, што мы бачым наштодзень. У чатырох кнігах «Белорусы между небом и землей» аўтар сабраў вялізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным пэрыядзе разьвіцьця Беларусі на мяжы ХХ-XXI стагодзьдзяў, калі краіна ў пакутах выбіралася на незалежны шлях. У героях публіцыстычных зацемак мы пабачым суседку-пэнсіянэрку, родных вяскоўцаў, занёмых прадпрымальнікаў, кожнага з тых хто ёсьць побач нас на вуліцы ў грамадзкім транспарце, і кожны з іх жыве сваім уласным і непаўторным жыцьцём фармуючы сёньняшні дзень Беларусі. Аўтар не займаецца маралізатарствам ці прапагандай, але дакладна знаходзіць адказы на пытаньні чаму у 21 стагодзьдзі Беларусь вярнулася ў савецкае мінулае. (З.К.)