- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белорусская деловая газета» (па-беларуску: «Беларуская дзелавая газэта») — беларуская грамадзка-палітычная газэта, заснаваная ў 1992 годзе. Заснавальнікам і выдаўцом «БДГ» зьяўляецца Выдавецкае прыватнае вунітарнае прадпрыемства «Марат». «БДГ» — штодзённае незалежнае выданьне дзелавых і палітычных кругоў Беларусі. «БДГ» зьяўляецца адным з найболей аўтарытэтных незалежных СМІ Беларусі. За час дзейнасьці газэты ўладамі неаднаразова прадпрымаліся спробы прыпыніць яе выпуск, аднак кожны раз выпуск выданьня аднаўляўся ў кароткія тэрміны. Прыпыніла выхад у сувязі з забаронай на яе друк у беларускіх друкарнях і распаўсюджваньнем праз РУП «Белпошта» і «Белсаюздрук» у 2006 годзе, на дадзены момант існуе інтэрнэт-вэрсія газэты «БДГ-Онлайн». На момант закрыцьця штотыднёвы наклад «БДГ» складаў 65—70 тысяч асобнікаў. Крыніца: be-tarask.wikipedia.org