be
Белавежская пушча

Белавежская пушча

Шарай Мікалай

Хто не чуў аб велічных, амаль першабытных лясах Белавежскай пушчы, аб магутным белавежскім зубры! I едуць, едуць людзі з усіх бакоў свету, каб убачыць сваімі вачамі непаўторную прыгажосць, з глыбокай пашанай схіліць галаву перад вялікай гармоніяй прыроды. Прыхільна сустракае пушча сотні тысяч гасцей, адкрывае ім свае скарбы. Музей прыроды з раніцы да вечара расчынены перад новымі і новымі наведвальні-камі. Тут сабрана багатая калекцыя вельмі рэдкіх экспанатаў. А ў нетрах пушчы — жывыя сведкі яе гісторыі дубы-волаты. Узрост самых старых з іх, як вызначылі лесаводы, больш за семсот гадоў. I міжволі пытаеш сябе: ці не пад гэтым дубам асцярожна пракрадаўся апошні з племені ятвягаў, знікшых абарыгенаў пушчы? Ці не гэтыя замшэлыя старцы зелянелі юнай лістотай, калі ўзнялася над пушчай крэпасць Камянецкі слуп — славутая Белая вежа.

Каталёг: Каталёг EEDC
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларусь
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1980
  • Выдавец: Беларусь
  • Катэгорыя: Экалёгія, Турыстыка
  • Кнігазбор: Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: E-3828
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org