Беларусы Японіі салідарныя з Беларуссю
2020-11-21 13:20
Акцыі салідарнасці з Беларуссю не спыняюцца ў Японіі.
„На дадзены момант мэты — інфармаванне мясцовых СМІ і бізнесу пра тое, што адбываецца на радзіме. Самі акцыі адбываюцца з улікам другой хвалі каронавіруснай інфекцыі”, — распавяла беларуска Наталля Ветрава:
– Наша жыццё ў Японіі ўвесь час ідзе напружана, як і большасці суайчыннікаў на радзіме. Немагчыма заставацца абыякавымі да падзей, якія адбываюцца. Нягледзячы на адлегласць, якая нас падзяляе, мы падзяляем усю боль людзей, якія пакутуюць ад карных мер з боку ўлады. Менавіта таму, што мірныя пратэсты ў Беларусі не спыняюцца, нягледзячы на іх здушванне, гэтыя падзеі рэгулярна асвятляюцца ў японскіх СМІ.
Наталля Ветрава таксама звярнула ўвагу на тое, што нягледзячы на дыстанцыю ў тысячы кіламетраў Беларусі і Японіі цікаваць да беларускай палітычнай сітуацыі застаецца ў мясцовага насельніцтва на дастаткова высокім узроўні.
Беларускае Радыё Рацыя