be
pdf

Беларусы ў свеце 12 (259) 2023

Інфармацыйны бюлетэнь

Родныя нашы беларусы і беларускі! Сардэчна віншуем Вас з Калядамі і Новым годам! Мінулы беларускі год нагадваў папярэдні. Як і летась, у розных краінах свету, што прынялі белару­саў, ладзілася беларускія імпрэзы, курсы ды лекцыі, выходзілі бела­рускія фільмы і ставіліся спектаклі, гралася і запісвалася беларуская му­зыка, бачылі свет новыя кніжкі – па­пяровыя, электронныя і аўдыяфар­матныя. Нашых творцаў і грамад­скіх дзеячаў няспынна ўганароўвалі самымі рознымі прэміямі. Адчынялі­ся новыя беларускія школы і класы. Паўставалі новыя беларускія суполкі. Але вядомы і кошт гэтых здабыт­каў. Патэнцыял культурнай працы за мяжой прапарцыйны пашырэн­ню шэрагаў беларусаў замежжа, а адбываецца гэта сёння не з добрых нагодаў. У той жа час на нашай агульнай Бацькаўшчыне штодня расце лік бе­ларусаў, якія ахвяравалі свабодай у імя незалежнасці краіны, верхавен­ства права і элементарнай павагі да чалавечай годнасці. Іх, на жаль, многія тысячы. На дзясяткі пайшоў лік тых, хто заплаціў за нашу агульную бу­дучыню ўласным жыццём. Як і ле­тась, у самой Беларусі нязменна па­гаршалася становішча беларускай мовы, яна працягвае быць маркёрам, па якім дзеляць людзей на сваіх і чужых, а падмурак незалежнасці – беларуская культура і гісторыя – падмяняюцца сурагатам. Беларусам замежжа сёння выпа­ла адказнасць быць крыніцай салідар­насці, дбаць і пра тых людзей з і іх сем’ямі, і пра краіну, якая чакае вяр­тання многіх з нас.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2023-12
  • Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
  • Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Copyright: © 2023 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org