be
pdf

Беларусы ў свеце 11 (258) 2023

Інфармацыйны бюлетэнь

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” сардэчна віншуе шаноўнага Радзіма Гаўрылавіча з 95­годдзем! Імя акадэміка Радзіма Гарэцкага добра вядо­мае сусветнай навуковай супольнасці – для яе ён жывы класік і непахісны аўтарытэт у галіне ге­олага­мінералагічных навук, доктар, прафесар, колішні віцэ­прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат безлічы дзяржаўных і за­межных прэмій, аўтар прарыўных манаграфій і шэрагу найважнейшых доследаў усёпланетнага значэння. Імя пісьменніка і публіцыста Радзіма Гарэцка­га знаёмае кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй Бе­ларусі – яго кнігі, прысвечаныя пытанням гісто­рыі нацыянальнага адраджэння, як пачатку XX стагоддзя, гэтакі і XXI-­га, а таксама рэканструк­цыі біяграфій беларускіх дзеячаў з дынастыі Гарэц­кіх, даўно зрабіліся літаратурна­гістарычнай класікай. Але што датычыць нас, то няма для “Бацькаўш­чыны” даражэйшай іпастасі Радзіма Гаўрылавіча за грамадска-­дзяяцкую. Бо менавіта ён ад моман­ту абрання яго прэзідэнтам на Першым з’ездзе беларусаў свету цягам васьмі гадоў кіраваў Згур­таваннем, браў удзел у падрыхтоўцы ўсіх сямі З’ездаў і да самай ліквідацыі быў адным з самых актыўных сябраў Згуртавання, заўжды выкрой­ваючы з сваіх навуковых заняткаў час, каб пад­трымаць арганізацыю і падзяліцца мудрасцю з кіраўніцтвам. Праз усе гэтыя гады мы не можам перастаць захапляцца моцай адданасці Радзіма Гаўрылавіча беларускай справе.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2023-11
  • Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
  • Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Copyright: © 2023 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org