be
pdf

Беларусы ў свеце 11 (246) 2022

Інфармацыйны бюлетэнь

3 снежня адышоў на вечны спачын шматгадовы старшыня Беларускага інстытуту навукі і мастацтва (БІНіМ) доктар Вітаўт Кіпель, навуковец, доктар мінералогіі, даследчык і дзеяч беларускай эміграцыі ў Нямеччыне, Бельгіі і ЗША. Яму было 95 гадоў. Няспынная навуковая, даследчыцкая і грамадская дзейнасць спадара Вітаўта Кіпеля зрабіла каласальны ўнёсак у беларускую культуру, а беларускае навуковае міграцыязнаўства, пачынальнікам якога ён па праве лічыцца, немагчыма ўявіць без яго культавых кніг: манаграфіі “Беларусы ў ЗША” і складзенай у суаўтарстве разам з жонкай Зорай Кіпель фундаментальнай “Бібліяграфіі беларускага і беларусаведнага друку на Захадзе”. Многія людзі ў Беларусі і за яе межамі знайшлі свой шлях да Беларушчыны ці зрабілі даследаванне Беларусі і яе культуры справай свайго жыцця дзякуючы грунтоўнаму даробку ізаўсёднай падтрымцы парадамі і імпэтам ад спадара Вітаўта Кіпеля. Мы смуткуем і выказваем шчырыя спачуванні сваякам, блізкім спадара Вітаўта Кіпеля, а таксама ўсім, хто яго ведаў, натхняўся яго працамі і падыходам да справы. Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2022-11
  • Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
  • Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Copyright © 2022 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org