be
pdf

Беларусы ў свеце 1 (248) 2023

Інфармацыйны бюлетэнь

22 студзеня на віленскіх могілках Росы адбыліся ўрачыстасці ў гонар 160­гадовага юбілею пачатку паўстання 1863-­1864 гадоў. У іх узялі ўдзел презідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэм’ер­міністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ, лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі каталіцкай царквы і дыпламатычнага корпусу. Удзельнікі ўрачыстасцяў усклалі вянкі і кветкі да месца пахавання Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў у капліцы на могілках. Арганізатары зрабілі ўсё, каб падкрэсліць еднасць лёсаў тых народаў, якія выступілі ў той час супраць Расійскай імперыі. Ля ўваходу ў капліцу, дзе пахаваныя каліноўцы, ганаровая варта трымала чатыры сцягі: літоўскі, польскі, украінскі і беларускі бел­-чырвона-­белы. Гэтая тэма гучала і ў прамовах выступоўцаў, якія прадстаўлялі гэтыя народы. Гітанас Наўседа падкрэсліў, што ў нашым рэгіёне гэта была самая працяглая ўзброеная барацьба супраць Расійскай імперыі ў ХІХ стагоддзі, якая аб’яднала народы з агульным гістарычным досведам.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2023-01
  • Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
  • Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Copyright © 2023 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org