- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», ЗБС «Бацькаўшчына» — міжнароднае грамадскае аб'яднанне. Створана дзеля захавання беларускай прысутнасці ў свеце, яднання ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, павышэння аўтарытэту беларускай нацыі на міжнародным узроўні. Першым Прэзідэнтам ЗБС «Бацькаўшчына» ў 1990 быў абраны Васіль Быкаў, Старшынёй Рады — Яўген Лецка. Першы з'езд беларусаў свету адбыўся 8-10 ліпеня 1993 г. ў Мінску. Прэзідэнтам ЗБС «Бацькаўшчына» абраны акадэмік Радзім Гарэцкі, Старшынёй Рады — Ганна Сурмач. МГА "ЗБС «Бацькаўшчына» аргнаізоўвае з'езды беларусаў свету раз на 4 гады, пачынаючы з 1993 года. Пяты з'езд беларусаў свету адбыўся 18-19 ліпеня 2009 ў Мінску. На з'ездзе абрана Вялікая Рада Міжнароднага грамадскага аб'яднання "Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Шосты з'езд беларусаў свету адбыўся 23-24 ліпеня 2013 ў Мінску. Кіраўніком ЗБС «Бацькаўшчына» абрана Алена Макоўская, старшынёю Рады — Ніна Шыдлоўская.