Беларусы Варшавы паглядзелі фільм пра Варшаўскае паўстанне
2023-10-08 12:51
У Беларускай прасторы «Робім разам» на плошчы Канстытуцыі, 6 Варшавы аматары гісторыі паглядзелі фільм па-беларуску «Горад 44».
Падзеі фільма адбываюцца пад час Варшаўскага паўстання 1944 года і паказаны праз лёс маладога хлопца, кажа Артур, мэнэджэр Беларускай прасторы «Робім разам»:
– Я лічу, што так як мы прыехалі ў Польшчу, то мусім інтэгравацца тут. Не толькі падтрымліваць сваю беларускую культуру, але і ведаць гісторыю краіны, якая нам дапамагае, таму дадаткова вырашылі запрасіць гісторыка, каб пасля кіно абмеркаваць гэтую падзею.
Дзвюхгадзінная стужка на беларускай мове трымала гледача ўвесь час у напружанні. Цяжка глядзець на тую трагедыю, якую нясуць вайны. І вялікае злачынства ў іх паўтарэнні ў 21 веку, гавораць прысутныя пасля прагляду фільма.
Беларускае Радыё Рацыя