Беларусы Беластока: Наша мара – адкрыць Беларускі дом
2020-10-31 14:22
Актыўны ўдзел у працы Сусветнага кангрэсу беларусаў-2020 прынялі жыхары Беластока.
У сваім вітальным слове яны агучылі сваю галоўную мэту – стварыць у Беластоку месца, дзе кожны беларус зможа атрымаць дапамогу:
– Мы пазнаёміліся і пасябравалі гэтым летам. Мы арганізоўвалі акцыі пратэстаў, маршы і пікеты. Наша дыяспара дапамагае беларусам, якія прыбылі сюды нядаўна. Мы дапамагаем не толькі парадай, але і справай – шукаем жыллё, дапамагаем з працай, купляем ежу і адзенне. Але зараз наша вострая патрэба – арганізаваць беларускі “шэлдар” – часовы прытулак для тых, хто прыехаў ні з чым, для тых, хто патрабуе дапамогі. Мы просім беларусаў свету падтрымаць нашую ініцыятыву.
Прамежкавыя вынікі і перспектывы працы дыяспары беларусаў у Беластоку можна будзе абмеркаваць у тэматычных анлайн-секцыях Сусветнага кангрэсу беларусаў, пачынаючы з 22-20 па беларускім часе, у Польшчы на дзве гадзіны раней.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя