Беларускія журналісты, якія ўцяклі ад рэжыму Лукашэнкі, атрымалі ад улад Беластоку памяшканне для працы
2021-08-31 21:05
У супольнай рэдакцыі будуць працаваць журналісты з Гродна, Мінска і Магілёва.
Памяшканне ў цэнтры гораду на патрэбы беларускіх журналістаў, якія па палітычных прычынах з'ехалі са сваёй краіны, перадалі гарадскія ўлады Беластоку. Пакуль што памяшканне прадастаўленае на паўгода, аднак з магчымасцю прадоўжання. У супольнай рэдакцыі будуць працаваць журналісты з Гродна, Мінска і Магілёва.
Рэпартаж і фота Яраслава Іванюка
слухайце аўдыёфайл