Беларускія выдаўцы на Варшаўскім кніжным кірмашы
2024-05-23 14:13
23 — 26 траўня ў Варшаве ў Палацы Культуры і Навукі пройдзе міжнародны кніжны кірмаш, у межах якога будзе працаваць і стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў «Вольная Беларусь» (stoisko nr 138 w Sali Marmurowej, PKiN).
На гэтым стэндзе знойдзеце таксама кнігі Фонду
Kamunikat.org і тыя, да выданьня якіх Камунікат меў дачыненьне.
Сярод іх абсалютныя навінкі:
Юры Грыбоўскі "Беларусы ў Польскім войску. 1919-1947"
Падчас Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве Фонд Kamunikat.org арганізуе сустрэчы з некаторымі нашымі аўтарамі:
23.05, чацвер
12.00 Старт продажаў "Ад жыцця прачнуцца... Фрэскі розных гадоў"
Барыса Пятровіча (Fundacja Kamunikat.org)
25.05, субота
16.00 — 16.50 Аўтограф-сесія з
Алесем Аркушам (Fundacja Kamunikat.org).
Арганізатар стэнда — Інстытут беларускай кнігі.