- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Няма болып Васіля Быкава на Беларусі. 22-га чэрвеня яго ня стала. Сьмерць непазьбежная. Але людзям нялёгка з гэтым зьмірыцца. Цяжка зьмірыцца са сьмерцю Васіля Быкава. Такое ўражаньне, што памерла беларуская літаратура. Бьжаў быў яе абліччам. Ён адлюстраваў і спраўдзіў у вобразах клясічныя пастулаты нацыянальнай літаратуры: „лёсы чалавечыя — лёсы народныя”. Для мяне вельмі балюча, што Бьжаў памёр у цяжкім часе і не ў свабодзе, якую трэба яшчэ вярнуць. Крыўдна, што ён яе ня ўбачыць. Але спакайнее душа, што адбылося гэта на Бацькаўшчьше. Толькі той, хто яе страціў ж Адам Міцкевіч ці Максім Багдановіч, толькі той можа зразумець, што нават памерці на Радзіме ёсьць шчасьце. Апошняе шчасьце беларуса. Тое, што ўжо ня стала Бьжава, яшчэ цяжка ўсьвядоміць.