be
pdf

Беларускія Ведамасьці 2 (67) 2009

Беларускае выданьне

Дзень Незалежнасьці. 25 Жніўня 1991 года ажыцьцявілася двухсотгадовая мара цэлых пакаленьняў беларускіх змагароў з расейскім заборам. У гэты гістарычны дзень пад напорам дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце і пры падтрымцы тысячаў людзей на плошчы перад парлямантам была спынена дзейнасьць КПСС у нашай краіне і канстытуцыйна аб'яўлена незалежнасьць Беларусі. Ад часоў падзелу Рэчы Паспалітай і ліквідацыі Вялікага Княства Літоўскага – нашай магутнай дзяржавы – гэты дзень, 25 Жніўня, ёсьць рэальна найвялікшай датай нашай двухсотгадовай гісторыі змаганьня за волю і незалежнасьць. Ад гэтага часу незалежная Беларусь рэальна ёсьць, існуе як незалежная дзяржава, знаная ў сьвеце. Ужо дзеля дасягненьня аднаго гэтага варта было жыць. Засталося зрабіць завяршальны крок вялікай беларускай барацьбы – усталяваць у Беларусі беларускую ўладу. У гэтым сутнасьць змаганьня з антыбеларускім рэжымам. Вораг залез у наш дом. Барацьба ўнутры. Будучыня, жыцьцё і сьмерць нацыі, існаваньне дзяржавы і незалежнасьці залежыць ад зыходу гэтай барацьбы, ад таго, хто вынесе трупы. Перад кожным пакаленьнем беларусаў, народжаным у ілжы, стаіць вызваньне – зразумець, што ў змаганьні з імпэрскай Расеяй не было, няма і ня будзе ні кампрамісу, ні паловы, ні міру: альбо яна нас знішчыць, альбо выйдзем на вольны шлях і зробімся незьнішчальнымі.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк-Варшава
  • Дата выхаду: 2009-04
  • Рэдактар: Пазьняк Зянон, Палачаніна Галіна
  • Copyright © 2009 by Беларускія Ведамасьці
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: У супрацоўнiцтве зь Беларускiм Выдавецкiм Таварыствам ў Амэрыцы
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org