- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У далёкім сонечным Крыму, блізка берагу Чорнага мора, на краю брацкага могільніка Ялты, самотна стаіць мармуровы помнік з жалезнай агарожай. 25-га травеня 1917 г. тут знайшоў сабе вечны супачынак клясык беларускай і сусьветнай паэзіі — Максім Багдановіч. Ні прыбой марскіх хваляў, ні шум пірамідальных кіпарысаў, што абступаюць магілу, ня могуць разбудзіць перадчасна заснуўшага паэты на 26-ым годзе ягонага жыцьця, у самым росквіце паэтычнага таленту. (А. Калубовіч, Пясьняр свабоды й красы, фрагмэнт)