be
pdf

Беларускі шлях 17/1918

штодзённая грамадска-палітычная газета

«Беларускі шлях» — штодзённая грамадска-палітычная газета на беларускай мове. Выдавалася ў Мінску ва ўмовах нямецкай акупацыі. Рэдактар-выдавец №1 П. Аляксюк; з №2 да канца выдання рэдактар А. Прушынскі (А. Гарун), выдавец — таварыства «Заранка» (старшыня П. Аляксюк, пісар А. Уласаў). Супрацоўнічала з газетай «Вольная Беларусь» (мела агульных аўтараў, абменьвалася матэрыяламі). Мэта выдання — сацыяльна-эканамічнае і культурнае адраджэнне Беларусі, яе дзяржаўная самастойнасць і суверэнітэт. Падтрымлівала палітыку Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і яе выканаўчага органа — Народнага Сакратарыята Беларусі. Грунтоўна асвятляла нацыянальны грамадска-палітычны і культурны рух, змяшчала інфармацыю пра беларускі асветніцкі рух у гарадах, мястэчках і вёсках, пра дзейнасць Рады БНР, палітычных партый і груповак, рэгулярна друкавала перадавіцы, мела аддзелы і рубрыкі «Міжнароднае жыццё», «Весткі з краю», «Менскае жыццё», «Весткі з Расіі», «Харчовая справа», «Маленькі фельетон», друкавала кароткія тэатральныя рэцэнзіі, вершы, афіцыйную інфармацыю германскіх штабоў пра ход ваенных дзеянняў. Крыніца:www.be.wikipedia.org

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларускі шлях
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства Заранка
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 1918-04-12
  • Рэдактар: Прушынскі Аляксандр
  • Выдавец: Таварыства Заранка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org