be
pdf

Беларускі Праваслаўны Трэбнік

Псальма 90. Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені ўсемагутнага, кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся! Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці; пер'ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона — ісьціна Ягоная. Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае, ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоўдні. Упадзе тысяча побач з табою, і дзесяць тысяч праваруч ад цябе; але да цябе не наблізіцца: толькі глядзецьмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам. Бо сказаў Ты: Гасподзь – надзея мая; Усявышняга выбраў ты прыстанішчам тваім; ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць; бо анёлам Сваім наказвае пра цябе — ахоўваць цябе на ўсіх дарогах тваіх, і на руках цябе панясуць, каб не спатыкнуўся ты аб камень нагою тваёю; на асьпіда і васіліска наступіш і патопчаш ільва і дракона. “За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; абараню яго, бо ён спазнаў імя Маё. Пакліча Мяне і пачую яго: зь ім Я ў жалобе, вызвалю яго, і праслаўлю яго; даўжынёю дзён напоўню яго, і пакажу яму выратаваньне Маё”.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: БАПЦ
  • Месца выхаду: Львоў
  • Дата выхаду: 2010
  • Рэдактар: Горбік Сяргей, прат.
  • Выдавец: БАПЦ
  • Copyright: © 2010 by БАПЦ; © Біблейныя тэксты пададзены па перакладу сп.Васіля Сёмухі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org