- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі бывае сьвята, надыходзіць час Боскай Літургіі, і належыць крочыць архірэю да сьвятога храму: прыходзіць да архірэя прымікіры (сьвечканосец) зь лямпадай. Архірэй знаходзіцца ў доме зь архімандрытамі, сьвятарамі, дыяканамі, клірыкамі і саноўнікамі. Сьвечканосец ж, устаўшы прад архірэям зь запаленай лямпадай, робіць паклон архірэю. Архірэй устае зь свайго месца і крочыць у храм. Разам зь ім крочаць саноўнікі, дыяканы і сьвятары. Клір у часе хады сьпявае вершыры сьвята. Сьвечканосец крочыць прад архірэям, нясучы вялікую лямпаду, а іншыя сьвечканосцы нясуць малыя лямпады зь абодвух бакоў ад архірэя. Архідыякан альбо протадыякан крочаць за архірэям на невялікай адлегласьці. Таксама па двое крочаць за архірэям архімандрыты, ігумены, сьвятары.