- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі бывае сьвята, надыходзіць час Боскай Літургіі, і належыць крочыць архірэю да сьвятога храму: прыходзіць да архірэя прымікіры (сьвечканосец) зь лямпадай. Архірэй знаходзіцца ў доме зь архімандрытамі, сьвятарамі, дыяканамі, клірыкамі і саноўнікамі. Сьвечканосец ж, устаўшы прад архірэям зь запаленай лямпадай, робіць паклон архірэю. Архірэй устае зь свайго месца і крочыць у храм. Разам зь ім крочаць саноўнікі, дыяканы і сьвятары. Клір у часе хады сьпявае вершыры сьвята. Сьвечканосец крочыць прад архірэям, нясучы вялікую лямпаду, а іншыя сьвечканосцы нясуць малыя лямпады зь абодвух бакоў ад архірэя. Архідыякан альбо протадыякан крочаць за архірэям на невялікай адлегласьці. Таксама па двое крочаць за архірэям архімандрыты, ігумены, сьвятары. (Калі вялікага сьвята няма, сьвечканосец зь лямпадай не прыходзіць да архірэя і клірыкі не ўзначальваюць працэсію. Але ў браме храму сустракаюць архірэя сьвечканосец зь дыяканам і кланяюцца яму.)