- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Заява грамадскага аб'яднання "Звяно” ў сувязі з пагрозай ліквідацыі арганізацыі
Дарагія суайчыннікі і грамадзяне любой краіны свету, якія падзяляюць пакуты і імкненне беларусаў да дэмакратычных зменаў!
Мы, сябры грамадскага аб’яднання “Звяно”, звяртаемся да вас з просьбай аб падтрымцы.
У красавіку 2021 у офісе нашай арганізацыі, а таксама дома ў актывістаў арганізацыі, прайшлі ператрусы і былі канфіскаваныя тэхніка, дакументы, грошы; пяцёра актывістаў былі арыштаваныя і на дадзены момант за імі замацаваны статус падазраваных па крымінальным артыкуле – Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак у спалучэнні з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях.
Мы хочам падкрэсліць, што мы не здзяйснялі гэтых дзеянняў, а займаліся абаронай правоў чалавека выключна законнымі спосабамі.
9 чэрвеня наша арганізацыя атрымала пісьмовае папярэджанне ад рэгіструючага органа, Галоўнага ўпраўлення Міністэрства юстыцыі, аб парушэнні нашым аб’яднаннем дзеючага заканадаўства.
Паводле меркавання спецыялістаў Мінюста, маніторынг сістэмы аховы здароўя ў перыяд эпідэміі, які праводзіўся “Звяном”, супярэчыць заканадаўству і Статуту арганізацыі, але ажыццяўленне такой дзейнасці прама прадугледжана Статутам ПСОО “Звяно”, сярод задач і метадаў дзейнасці якога — аналіз грамадскіх, сацыяльных праблемаў сем’яў, пошук шляхоў іх вырашэння, збор і аналіз інфармацыі, накіраванай на прапаганду здаровага ладу жыцця, абарону сем’яў, мацярынства, дзяцінства.
Паказана, што 19 мая ў наш адрас накіравана праграма праверкі адпаведнасці дзейнасці патрабаванням заканадаўства і Статута, згодна з якой мы павінны былі прадставіць інфармацыю і дакументы, аднак, мы не атрымлівалі гэты ліст; акрамя таго, дакументы, тэхніка і нават пячатка знаходзяцца ў Следчым камітэце на экспертызе і мы фізічна не можам прадставіць усю патрабаваную інфармацыю.
Пазначана, што на сайце арганізацыі размешчана задача, якой няма ў Статуце, аднак на сайце пазначаны задачы са Статута аб’яднання, мае месца толькі нескажальная сэнс перастаноўка слоў: на сайце — “прасоўванне ідэй гуманных, маральных, талерантных, антыдыскрымінацыйных адкрытых і адказных узаемаадносін у грамадстве”, у статуце — “прасоўванне ў грамадстве ідэй гуманных, маральных, талерантных, антыдыскрымінацыйных адкрытых і адказных узаемаадносін”.
Такім чынам, мы прыйшлі да высновы, што вынесенае папярэджанне аб парушэнні заканадаўства з’яўляецца неабгрунтаваным, палітычна матываваным і арганізацыю хочуць наўпрост ліквідаваць (згодна беларускаму заканадаўству рэгіструючы орган можа пачаць гэтую працэдуру за сістэматычнае парушэнне заканадаўства).
Мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых грамадзян па ўсім свеце — калі ўлады Беларусі знішчаць нашу арганізацыю, хай гэта будзе самая вялікая па колькасці ў Беларусі арганізацыя з годнымі і паважанымі ў грамадстве сябрамі. У нас засталося мала часу, да 18 чэрвеня мы павінны прадаставіць у Мінюст спісы сябраў арганізацыі. Калі ласка, калі вы хочаце праявіць салідарнасць, запоўніце нашую форму і раскажыце вашым сябрам і калегам аб нашым закліку.
Асветніцка-сацыяльнае грамадскае аб’яднанне “Звяно” было зарэгістравана ў жніўні 2013 года. За час існавання быў рэалізаваны шэраг праектаў і ініцыятыў, сярод якіх:
Штогадовы Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus, прэмія для беларускіх рэжысёраў-дакументалістаў;
Служба бэбі-сітэрства для адзінокіх бацькоў, хворых на алкагалізм, каб яны маглі рэгулярна наведваць групы Ананімных Алкаголікаў і тым самым заставацца цвярозымі;
Праграма рэабілітацыі і сацыялізацыі былых зняволеных, якая ўключала бясплатныя кансультацыі, курсы базавых навыкаў карыстання кампутарам і працу з псіхолагам;
Маніторынг працы сістэмы аховы здароўя ў перыяд эпідэміі;
Адвакацыйныя дзеянні па змене алкагольнай палітыкі ў краіне, у тым ліку першы ў гісторыі анлайн-марафон НЕ-залежнасці, дзе на працягу 24 гадзін у прамым эфіры абмяркоўваліся праблемы звязаныя з залежнасцямі;
Выстава ў падзяку медыцынскім работнікам Беларусі “Машына дыхае, а я — не”, прысвечаная праблеме палітызацыі сістэмы аховы здароўя і гвалту, з якім сутыкнуліся медыкі (была закрытая ўладамі праз два дні пасля адкрыцця, а актывісты падвергліся пераследу);
Наша арганізацыя з’яўляецца аўтарам дакладу аб парушэнні правоў чалавека ў перыяд 7-14 жніўня 2020 года, аказвала дапамогу пацярпелым у больніцах, а таксама сузаснавальнікам Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў;
Набыццё ў дар Віцебскаму Цэнтру сучаснага мастацтва кнігі Казіміра Малевіча “Бог не скінуты” і іншыя праекты.
Дзякуй Вам за салідарнасць,
Каманда Звяно