- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі плакат, як і ішныя віды i жанры выяўленчага мастацтва, мае свае традыцыі і асаблівасці гістарычнага развіцця. Калі беларускае кнігадрукаванне набліжаецца да 500-годдзя з моманту выхаду першай кнігі, а карані кніжнай графікі яшчэ глыбей (XI стагоддзе) — пачатак ад першых рукапісных кніг, то элементы зараджэння беларускага плаката нагля-даюцца толькі ў XVI стагоддзі, прататыпам якога былі асобныя дрэварьыты Францыска Скарыны і Пятра Мсціслаўца, а ў пачатку XVII стагоддзя — панегірычныя гравюры, або так званыя гравюры-тэзісы.