Беларускі моладзевы савет «Рада» выдаў зборнік «Беларусь. Моладзь. Жыве»
2023-05-06 15:23
Беларускі моладзевы савет «Рада» выдаў зборнік «Беларусь. Моладзь. Жыве». Зборнік прадстаўляе сабой спробу даведацца, як сябе адчувае беларускі незалежны моладзевы сектар пасля 2020 года.Журналіст Радыё Рацыя
Міхась Андрасюк паразмаўляў з прадстаўніком
«Рады» Лявонам.
РР: Лявон, скажыце, якая яна, беларуская моладзь, пасля 2020 года.
Прадстаўнік «Рады»: Мне ўсё ж падаецца, што засталася дэмакратычнай і гэта паказвае наш зборнік. У ім паказаныя намаганні і думкі сямі маладых актывістаў, якія распавялі як зараз жыць пасля 2020 года. І безумоўна гэта тая праца, каб зразумець, што адбылося ўжо, калі прайшоў пэўны час пасля рэвалюцыі, і людзі знаходзяцца, хто за кратамі, хто ў бяспецы, але за мяжой. І вось яны паспрабавалі распавесці, як зараз жывецца. Трэба сказаць, што зборнік таксама існуе на ангельскай мове. Можа быць гэта была першая задача, каб распавесці таксама міжнародным актарам – міжнародным журналістам, што зараз адбываецца ў Беларусі. Але, канешне, асноўная частка зборніка надрукавана на расейскай і беларускай мовах.
РР: Маладыя людзі, з якімі вы размаўлялі, сярод іх ці ёсць тыя, якія знаходзяцца ў Беларусі, ці толькі тыя, якія за мяжой?
Прадстаўнік «Рады»: Не, канешне, у мэтах бяспекі нашы рэспандэнты не могуць знаходзіцца ў Беларусі. Яны знаходзяцца ўсе за мяжой.
Цалкам размова.
Беларускае Радыё Рацыя