be

Беларускі клясычны правапіс

Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя

Гэтая праца - вынік шматгадовае дзейнасьці дзеля ўдасканаленьня збору правілаў беларускага клясычнага правапісу, першую кадыфікацыю якога зьдзейсьніў Браніслаў Тарашкевіч у межах “Беларускае граматыкі для школ”. Працоўная група імкнулася стварыць выданьне для шырокае чытацкай аўдыторыі: як адмыслоўцаў - журналістаў і рэдактараў, пісьменьнікаў, навукоўцаў, гэтак і паспалітых карыстальнікаў. Увага Працоўнае групы была скіраваная найперш на складаныя праблемы беларускага правапісу. Тыя моманты, што звычайна не выклікаюць пытаньняў у карыстальнікаў, згадваюцца й ілюстру-юцца без падрабязнага разгляду. Таму гэтае выданьне ў пэўным сэнсе можна назваць даведнікам цяжкасьцяў беларускага правапісу, тым больш што ці не палову яго аб’ёму займаюць артаграфічныя слоўнікі. (Прадмова, фрагмент)

Каталёг: Каталёг EEDC
  • Месца выхаду: Вільня-Менск
  • Дата выхаду: 2005
  • Памеры: 160 с.
  • Катэгорыя: Беларуская мова
  • Copyright: © 2005 by Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Зьміцер Саука - тэкст, Зьміцер Саўка - друкаваная вэрсія
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 2461
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org